У дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым сэрцам» актыўны ўдзел прынялі студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У рамках акцыі ў ПалесДУ сабралі канцылярскія прыналежнасці для нашых маленькіх сяброў з сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Мэта акцыі – праз сацыяльна значную дзейнасць спрыяць выхаванню ў падрастаючага пакалення і моладзі пачуцця міласэрнасці, дабрыні, спачування, папулярызацыі валанцёрскага руху, акружыць клопатам, увагай тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии