Тыдзень спорту і здароўя працягваецца ў Палескім дзяржаўным універсітэце. 7 верасня, на базе філіяла кафедры фізічнай культуры і спорту, ва ўстанове “Пінская СДЮШАР па вяслярных і ветразевых відах спорту УА “ПалесДУ” адбыўся майстар-клас “Веславанне для ўсіх”.
Пад кіраўніцтвам трэнера вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, па веславанні на байдарках і каноэ Ігара Мікалаевіча Самусіка, удзельнікі майстар-класа выконвалі базавыя практыкаванні агульнай і спецыяльнай фізічнай падрыхтоўкі, а таксама займаліся на спецыяльных трэнажорах – “Concept”, “Redcord” і вяслярнага басейна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии