Абласны ІТ-Хакатон «TECHNOPOLIS’23»

​​​​​​​Хакатон «TECHNOPOLIS’23» прайшоў з 12 па 13 верасня 2023 года на базе ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк» у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Стымуляванне патэнцыялу тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі для інклюзіўнага і ўстойлівага прамысловага развіцця ў Беларусі».

ІТ-конкурс акрамя працоўных аспектаў быў напоўнены атмасферай энтузіязму, крэатыву і бескампраміснага мазгавога штурму. Для ўдзельнікаў-распрацоўшчыкаў былі сфарміраваны напрамкі:

1.Гарадскі парк. Як уладкаваць парк сучаснасці;

2.Універсальны пропуск-бранзалет. Як трапіць у школу і аплаціць праезд у транспарце;

3.Дадатак дапоўненай рэальнасці па прафілактыцы наркатычнай залежнасці;

4.Камп'ютарная гульня для дзяцей дыябетыкаў;

5.Інтэлектуальны пыласос;

6.Канцэпцыя дадатку па ліквідацыі правапарушэнняў;

7.Укараненне сайта WordPress і інтэграцыя CRM сістэмы.

У склады змешаных каманд, іх было восем, уваходзілі студэнты УА «Палесду», УА «БарДУ», УА «БрДУ ім А.С. Пушкіна», УА «БрДТУ», УА «БДЭУ» і каледжаў (больш за шэсцьдзесят канкурсантаў). Згодна з умоў хакатона студэнты на працягу поўных сутак (24 гадзіны працы «non-stop») спрабавалі прадэманстраваць усе свае навыкі і прымальныя прафесійныя вынікі. Бонусамі сталі камандныя зносіны, спаборніцкі дух і магчымасць раскрыцця сваіх унутраных магчымасцяў пад прэсінгам праектнага задання.

Нашы студэнты групы 21ІТ-1: Маркевіч Дзмітрый і Лемяшэўскі Андрэй былі ўдзельнікамі каманды, якая заняла першае месца з праектам «Дадатак дапоўненай рэальнасці па прафілактыцы наркатычнай залежнасці». Трэцяе месца заваявала каманда з праектам "Камп'ютарная гульня для дзяцей дыябетыкаў" у склад якой уваходзілі прадстаўнікі групы 22ІТ-1: Клімчук Аляксей, Мацвіенка Мікіта і Радзюк Максім. Над "універсальным пропускам-бранзалетам" працавалі студэнты 22ІТ-3: Самотны Мікіта, Пракаповіч Станіслаў, Сарокін Аляксандр, Чулкоў Артур.

Суправаджала і падтрымвала ўдзельнікаў ПалесДУ асістэнт кафедры Інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм інжынернага факультэта Петрусевіч Таццяна Васільеўна. Выказваем вялікую падзяку ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк» за арганізацыйны узровень мерапрыемства і магчымасць прыняць у ім удзел!