Абласны семінар для перспектыўнага кадравага рэзерву прайшоў у Брэсце

​​​​​​​З 14 па 15 верасня 2023 г. у Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце адбыўся абласны семінар для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Брэстчыны.

У ім прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сергяенка І.П., старшыня Брэсцкага аблвыканкама Шулейка Ю. У., памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці Вакульчык В.П., а таксама перспектыўныя маладыя спецыялісты ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна.

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставілі: Вольга Мацука, Алена Усцімчук, Ганна Гежа, Віктар Ярмош і Анастасія Чарнакова.