17 верасня 2023 года выкладчыкі і студэнты ПалесДУ ў складзе ГА "Беларускі саюз жанчын" прынялі ўдзел у патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаны Дню народнага адзінства.
У складзе дэлегацыі – старшыня першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» ПалесДУ, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Наталля Вітальеўна Карогвіч. А таксама прадстаўнікі моладзевага крыла Пінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»: дацэнт, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў Алёна Сяргееўна Панюська, асістэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага турызму – Вінаградава Анастасія Аляксандраўна, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Вольга Мацука і студэнткі факультэтаў.
Напачатку форуму з вітальным словам да беларусаў звярнуўся Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Праграма атрымалася насычанай і разнастайнай. Тут былі і энергічныя танцавальныя нумары, і чуллівыя вакальныя выступленні, і цэлыя перформансы, якія апавядаюць аб той ці іншай старонцы ў гісторыі беларускага народа. На сцэну выходзілі людзі працы: настаўнікі, дактары, аграрыі, грамадскія дзеячы і дыпламаты. Сваю лепту ў канцэртную праграму ўнеслі і любімыя зоркі айчыннай эстрады, у тым ліку маладое пакаленне артыстаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии