![](/sites/default/files/styles/n/public/2023-09/%D0%B3%D0%BE%D1%82%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B5.jpg?itok=Vb2ZoWmm)
19 верасня адбылася сустрэча рэктара ПалесДУ Дуная Валера Івановіча са студэнцкім актывам і моладзевымі грамадскімі аб'яднаннямі ўніверсітэта. У фармаце адкрытага дыялогу былі разгледжаны актуальныя пытанні, якія датычацца арганізацыі навучальнага працэсу, культурна-масавых мерапрыемстваў, стварэння зоны для адпачынку студэнтаў, добраўпарадкавання інтэрнатаў.
Удзельнікі сустрэчы падчас канструктыўнай гутаркі абмеркавалі хвалюючыя студэнцтва тэмы, а таксама былі акрэслены перспектывы і магчымасці для далейшага развіцця ўніверсітэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии