Рэспубліканскія студэнцкія дні ў Брэсце «Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, або Моладзевы варкшоп»

​​​​​​​18-20 верасня ў горадзе над Бугам – Брэсце прайшлі Рэспубліканскія студэнцкія дні «Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, або Моладзевы варкшоп», прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Удзел у Рэспубліканскіх днях прынялі прадстаўнікі 11 ВНУ Беларусі. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстащлялі: Дзям'янавіч Паліна, Капаць Ганна, Лазько Дар'я, Іллючык Аляксей і Гарбачова Таццяна.

Адменнае значэнне падчас Рэспубліканскіх студэнцкіх дзён было нададзена грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню.

Студэнты прынялі ўдзел у экскурсіях, майстар-класах і варкшопах, канцэртнай праграме. Праявілі сябе ў ролі журналістаў. Разам з наведвальнікамі ТЦСАН Маскоўскага стварылі сваімі рукамі беларускія сувеніры, настольныя гульні і вырабы.

Арганізатарам Рэспубліканскіх студэнцкіх дзён выступіў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна.