У ПалесДУ ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі членскія білеты Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь»

​​​​​​​У ПалесДУ ва ўрачыстым абстаноўцы членскія білеты Беларускай палітычнай партыі "Белая Русь" уручыў намеснік старшыні гарадскога савета партыі, галоўны ўрач УАЗ "Пінская цэнтральная паліклініка" Кікценка Ігар Юр'евіч.

Членамі партыі сталі 20 супрацоўнікаў ВНУ. Сярод іх рэктар Дунай Валерый Іванавіч, прарэктары, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу ПалесДУ.

Беларуская партыя "Белая Русь" створана на ўстаноўчым з'ездзе партыі 18 сакавіка 2023 г. Заснавальнікі партыі аб'ядналіся ў агульным жаданні ўмацавання адзінства, пабудовы моцнай, квітнеючай дзяржавы і справядлівага грамадства.