22 верасня рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч з рабочым візітам наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. У рамках візіту адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры і Палескім дзяржаўным універсітэтам.
Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва дакумента, падпісанага рэктарам ПалесДУ Дунаем Валерыем Іванавічам і рэктарам БДУФК Рэпкіным Сяргеем Барысавічам, з'яўляюцца правядзенне сумесных навукова-даследчых работ, навучальных і навуковых мерапрыемстваў, абмен навуковай, вучэбнай, метадычнай літаратурай, сумеснае выданне падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і іншага навучальнага матэрыялу, усталяванне і развіццё прамых партнёрскіх сувязяў паміж падраздзяленнямі, навукоўцамі і спецыялістамі ВНУ, аказанне дапамогі ў пашырэнні міжнародных сувязяў, ажыццяўленне абмену вопытам у арганізацыі вучэбна-метадычнай і навуковай працы паміж факультэтамі і кафедрамі. Падпісанне дамовы з'яўляецца важным крокам для далейшага пашырэння ўзаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии