29 верасня ва ўніверсітэцкім клубе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшло святочнае мерапрыемства “Няма прафесіі лепш на свеце”, прысвечанае Дню настаўніка. Напярэдадні гэтага выдатнага свята словы падзякі і ўдзячнасці прагучалі ў адрас тых, хто ўносіць неацэнны ўклад у адукацыю і развіццё маладога пакалення.
Выдатным падарункам да прафесійнага свята выкладчыкаў сталі канцэртныя нумары ад Ганны Кавалеўскай, Паліны Дзям'янавіч, студэнцкага танцавальнага калектыву «Sparkle dance», Ганны Капаць і Паліны Дзям'янавіч.
Паважаныя выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта! Жадаем Вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла, невычэрпнай энергіі, добрага настрою і поспехаў у рэалізацыі назначаных планаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии