Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прыняў удзел у святкаванні 926-годдзя горада Пінска

​​​​​​​30 верасня 2023 года кіраўніцтва ўніверсітэта і факультэтаў, а таксама прадстаўнікі Савета маладых навукоўцаў УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай выставе на мерапрыемстве, прысвечаным 926-годдзю горада Пінска.

Маладыя навукоўцы ПалесДУ прапанавалі жыхарам нашага горада паўдзельнічаць у квэстах «Навука для ўсіх» па біялогіі і эканоміцы, адпрацаваць методыку па напісанні іерогліфаў пад кіраўніцтвам нашых магістрантаў з КНР, пазнаёміцца з навуковымі распрацоўкамі факультэтаў ПалесДУ, выцягнуць прадказанне на будучыню, напісаць пажаданні студэнтам і выкладчыкам нашай ВНУ, а таксама прыняць удзел у майстар-класе «Фруктовая ікра».

Самым эфектыўным метадам прапаганды здаровага ладу жыцця, на думку студэнтаў ФАЗЛЖ, з'яўляецца асабісты прыклад.

Напрыканцы мерапрыемства выкладчыкі, маладыя навукоўцы і студэнты сталі ўдзельнікамі акцыі «Праспяваем гімн разам».