3 кастрычніка на факультэце эканомікі і фінансаў прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню перакладніка.
Вось ужо на працягу 5 гадоў у нашым універсітэце рыхтуюць перакладчыкаў-рэферэнтаў, спецыялістаў у галіне міжкультурных камунікацый, і правядзенне такога роду мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй для студэнтаў і выкладчыкаў кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту. На сённяшнім канцэрце студэнты спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” падарылі ўсім прысутным буру станоўчых эмоцый і праявілі свае творчыя здольнасці: гучалі песні на англійскай, нямецкай, кітайскай, французскай і в'етнамскай мовах, былі запальныя танцы, цікавыя відэаролікі і нават дэфіле ў касцюмах народаў свету!
Адметнай асаблівасцю дадзенага мерапрыемства стаў удзел у ім не толькі беларускіх студэнтаў, але і студэнтаў з В'етнама і Кітайскай Народнай Рэспублікі!
Вывучэнне замежных моў дае нам неабмежаваныя магчымасці ва ўсталяванні кантактаў з прадстаўнікамі розных культур і спрыяе падтрыманню міру і ўзаемаразумення! Віншуем усіх З Днём перакладчыка і будзем рады бачыць вас у шэрагах нашай дружнай сям'і ЛМК!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии