Аляксандр Скрэбель - камандзір МААП "Бастыён"

​​​​​​​5 кастрычніка 2023 года прайшло пасяджэнне моладзевага атрада аховы правапарадку "Бастыён". На сустрэчы прысутнічалі: Заранка Міхаіл Міхайлавіч, прарэктар, Карогвіч Наталля Вітальеўна, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, Гаспадарык Артур, сакратар "БРСМ", члены МААП "Бастыён".

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі планы далейшага развіцця, а таксама абралі новага камандзіра. МААП "Бастыён" узначаліць студэнт факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Аляксандр Скрэбель. Намеснікам моладзевага атрада абраны Яўген Гуркоў.

МААП “Бастыён” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта быў заснаваны ў 2012 годзе. У склад добраахвотнай дружыны на сённяшні дзень уваходзяць каля 50 юнакоў і дзяўчат. Гэта студэнты ПалесДУ, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях, выконваць задачы па аказанні садзейнічання ў ахове правапарадку. За час працы члены атрада зарэкамендавалі сябе як надзейныя партнёры і незаменныя памочнікі праваахоўных органаў. Байцы МААП прымаюць удзел у рэалізацыі патрыятычных праектаў ГА «БРСМ», аказваюць судзеянне праваахоўным органам у прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі, ажыццяўляюць дзейнасць па ахове правапарадку сумесна з органамі ўнутраных спраў.