Міхаіл Орда: нацыянальная бяспека звязана з магчымасцю самастойна праводзіць выбарчыя кампаніі

​​​​​​​Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда падчас размовы з маладымі людзьмі – прадстаўнікамі розных прафесій і галін. Сустрэча адбылася ў рамках прафсаюзных моладзевых навучальных курсаў, новы модуль якіх прысвечаны электаральнаму суверэнітэту Беларусі, ролі прафсаюзаў і моладзі ў выбарчым працэсе, а таксама нацыянальнай бяспецы.