Дабрачынны кірмаш “Клопат”

​​​​​​​11 кастрычніка ў ПалесДУ прайшоў дабрачынны кірмаш “Клопат”. Студэнты і выкладчыкі ўклалі свой час і намаганні, каб прадставіць выпечку для продажу. Наведвальнікі кірмашу нацешыліся смачнымі прысмакамі і адначасова рабілі добрую справу.

Такія мерапрыемства не толькі дапамагаюць сабраць сродкі для маючых патрэбу грамадзян, але і спрыяюць яднанню ўніверсітэцкай супольнасці.

На сабраныя грашовыя сродкі будуць набыты неабходныя рэчы для адзінокіх састарэлых грамадзян, замацаваных за універсітэтам. Шчыра дзякуем арганізатарам і ўсім, хто зрабіў свой унёсак у такую добрую справу!