Дзень спорту і здароўя ў ліцэі ПалесДУ

​​​​​​​19 кастрычніка ў рамках Тыдня ліцэіста ва ўніверсальнай спартыўнай зале Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Дзень спорту і здароўя, удзельнікамі якога сталі ліцэісты і студэнты нашага ўніверсітэта.

Студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця спецыяльнасці «Аздараўленчая Фізічная культура» падрыхтавалі для ліцэістаў фітнес-праграму, якая ўключае такія напрамкі як Soft body, Power body, Interval class, Stretching.

Спартыўнае свята падарыла ўдзельнікам зарад бадзёрасці і незабыўных эмоцый.