Урачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды - 2023/2024

​​​​​​​На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды-2023/2024. На чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам у мерапрыемстве прынялі ўдзел і студэнты ПалесДУ.

Універсіяда для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускай асацыяцыяй студэнцкага спорту і Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

Удзел ва ўніверсіядзе прымаюць навучэнцы 50 ВНУ краіны да 26 гадоў. Сярод іх ёсць як прафесіяналы, так і аматары. Маладыя людзі будуць спаборнічаць у 26 відах спорту – ад футбола да шахмат. У 2023 годзе да стандартнага спіса дадалася спартыўная аэробіка. Дзякуючы такім мерапрыемствам нашы спартсмены паказваюць высокія вынікі.