У сучасным свеце бізнес і кар'ера адыгрываюць вялікую ролю ў жыцці кожнага чалавека. Для дасягнення поспеху важна валодаць не толькі прафесійнымі навыкамі, але і ўмець кіраваць часам, эфектыўна размаўляць з калегамі і кліентамі, а таксама развіваць свае лідэрскія якасці. У гэтым могуць дапамагчы дзелавыя кнігі - літаратура, якая апісвае досвед і веды людзей, якія працуюць у бізнэсе ці кіраванні.
У чытальнай зале навучальнага корпуса № 1 арганізавана кніжная выстава "Дзелавыя кнігі для дзелавых людзей", на якой прадстаўлена літаратура аб бізнесе, спосабах дасягнення поспеху, асобасным росце, а таксама разглядаюцца пытанні прадпрымальніцтва, кіравання персаналам, дзелавых зносін, бізнес-этыкету і псіхалогіі кіравання.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии