«Студэнт года-2023» Універсітэцкі этап

​​​​​​​Адным з самых яркіх студэнцкіх мерапрыемств з'яўляецца праект, ініцыяваны Рэспубліканскім студэнцкім саветам ГА «БРСМ» і рэалізуецца саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь – Рэспубліканскі конкурс «Студэнт года». Конкурс праходзіць ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі. 19 кастрычніка ў актавай зале ПалесДУ адбыўся ўніверсітэцкі этап конкурсу «Студэнт года-2023». За тытул пераможцы і званне лепшага студэнта ПалесДУ - 2023 змагаліся самыя таленавітыя і крэатыўныя студэнты ўніверсітэта: Козыр Данііл, студэнт факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, Серга Данііл, студэнт інжынернага факультэта, Сярэдзіч Эвеліна, студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, Кавалеўская Ганна, студэнтка факультэт эканомікі і фінансаў, Грыцук Алена, студэнтка біятэхналагічнага факультэта, Осіпава Вольга, студэнтка інжынернага факультэта, Федзечка Арына, студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў.

Журы ацэньвала ўпэўненасць у сабе, артыстычнасць і харызму, азарт, а таксама творчыя здольнасці і таленты, уменне імправізаваць, адказваючы на пытанні. Пераможцам універсітэцкага этапу, які прадставіць ПалесДУ на абласным туры, стала Кавалеўская Ганна.

Другое месца ў конкурсе “Студэнт года-2023” заняў Серга Данііл.

Пераможцам адразу ў дзвюх намінацыях “Студэнт года ONLINE” і “Самы пазітыўны” стала Сярэдзіч Эвеліна.

У намінацыі “Самы крэатыўны” перамог Козыр Данііл.

У намінацыі “Самы арыгінальны” узяла перамогу Грыцук Алена.

У намінацыі “Самы адказны” узяла перамогу Осіпава Вольга.

У намінацыі “Самы захапляльны” перамагла Федзечка Арына. Віншуем пераможцаў і жадаем поспеху на абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года-2023”! Сваімі ўражаннямі аб конкурсе падзяліліся нашы канкурсанты.

Пераможца ўніверсітэцкага этапу Кавалеўская Ганна: “Я вельмі рада, што узяла перамогу! Для мяне гэта неапісальныя эмоцыі. Я дзякую ўсім хто падтрымліваў і дапамагаў мне. Мае бацькі цяпер вельмі ганарацца мною. Вышэйшы гонар прадстаўляць Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на абласным этапе-гэта сапраўды значнае дасягненне. Я маю магчымасць прадэманстраваць свае навыкі і таленты, а таксама паказаць усяму рэгіёну , чаго здольны дасягнуць наш універсітэт. Спадзяюся, у нас усё атрымаецца! У мяне ёсць веды, уменні і рашучасць, каб прадставіць універсітэт найлепшым чынам”.

Серга Данііл расказаў пра свае эмоцыі: “Сам выступ прайшоў досыць хвалююча, як гэта часта бывае на конкурсах, але час падрыхтоўкі апраўдаў свой вынік і ўкладзеная праца вярнулася трохразова. Я хачу падзякаваць нашаму паважанаму журы, людзям, якія прыйшлі мяне падтрымаць, а таксама гледачам, якія цёпла прынялі мой выступ!”