Удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці 2022-2023 года

​​​​​​​18-19 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

19 кастрычніка ў рамках канферэнцыі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці 2022-2023 года. У намінацыі «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»: «Аўтарскае права і сумежныя правы», пераможцам стала Чарняк Ганна Сяргееўна студэнтка групы 22 ФіК-2, факультэта эканомікі і фінансаў ПалесДУ, навуковы кіраўнік – Панюська Алёна Сяргееўна, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў, асістэнт кафедры эканомікі і бізнесу.