Семінар на тэму “Цыфравізацыі рэальнага сектара эканомікі: сфера прымянення, інструменты, вопыт і парадак фінансавання”

​​​​​​​19 кастрычніка на базе ААТ “Івацэвічдрэў” адбыўся семінар на тэму “Цыфравізацыі рэальнага сектара эканомікі: сфера прымянення, інструменты, вопыт і парадак фінансавання”. Арганізатарамі семінара выступілі Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, ААТ “Івацэвічыдрэў”, ЗАТ “Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк”. Мадэравалі мерапрыемства Гарадзецкі Дзмітрый Мікалаевіч, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, а таксама дырэктар ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк» Макарук Дзмітрый Георгіевіч.

Павестка семінара ўключала абмеркаванне пытанняў ужывання сродкаў лічбавага інжынірынгу для арганізацыі сучаснай вытворчасці, асаблівасці ўкаранення сучасных інфармацыйных сістэм на прадпрыемствах прамысловасці Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак конкурснага адбору мерапрыемстваў у сферы цыфравізацыі рэальнага сектара эканомікі. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі Штэпа Уладзімір Мікалаевіч, прарэктар па навуковай працы, Ржэўская Таццяна Аляксандраўна, дэкан факультэта эканомікі і фінансаў, Зборына Ірына Міхайлаўна, загадчык кафедры эканомікі і бізнесу.