21-22 кастрычніка ў горадзе Мінску праходзіў Рэспубліканскі турнір па каратэ Кекусінкай у раздзеле кумітэ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 300 спартсменаў з усёй краіны, у тым ліку і студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Па выніках спаборніцтваў:
срэбным прызёрам стаў студэнт 4 курса групы 20ФРЭ-1 Палюховіч Данііл (у катэгорыі 18+ да 70 кг); бронзавым прызёрам стаў студэнт 4 курса групы 20ФРЭ-1 Гардзяйчук Максім (у катэгорыі 18+ да 80 кг); Любаеў Дзмітрый (студэнт групы 22фк-1З) стаў бронзавым прызёрам (у катэгорыі 18+ звыш 80 кг).
Віншуем студэнтаў факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця з чарговай перамогай!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии