23 кастрычніка 2023 г. студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта прынялі ўдзел у вэбінары, арганізаваным супрацоўнікамі цэнтра навучання і развіцця персаналу ААТ «ААБ Беларусбанк» на тэму «Развіццё стрэсаўстойлівасці. Праца з рэсурсавым станам». У аўдыторыях ПалесДУ з існасцю панятку «стрэс», стадыямі яго развіцця і відамі, прычынамі ўзнікнення, асаблівасцямі ўплыву стрэсу на арганізм чалавека былі азнаёмлены студэнты 4 курса спецыяльнасцяў «Фінансы і крэдыт», «Эканоміка і кіраванне», «Маркетынг».
Падчас вэбінара Таццяна Свірыдава, карпаратыўны бізнес-трэнер ААТ «ААБ Беларусбанк» падрабязна разабрала пытанні: прафілактыка стрэсу – развіццё стрэсаўстойлівасці, пазітыўнае мысленне, праактыўная пазіцыя, гармонія асабістай і прафесійнай пазіцыі, тэхнікі кіравання эмацыйным станам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии