У Палескім дзяржаўным універсітэце праходзіць конкурс творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў «ДЭБЮТ – 2023». 24 кастрычніка дэбютанты прадэманстравалі сваю творчасць у намінацыях: «Вакальнае мастацтва», «Інструментальнае мастацтва». Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала журы:
Вольга Уладзіміраўна Гарбачэўская – педагог-арганізатар, кіраўнік народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу».
Паліна Дзям'янавіч – салістка народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу», «Студэнт года- 2022», лаўрэат і дыпламант рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.
Ганна Копаць – салістка народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу».
Марта Уладычык – Старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў ПалесДУ.
Алеся Краўчук – старшыня каардынацыйнай рады Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Старшыня журы начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю – Аксана Мікалаеўна Яровіч. Удзельнікі мерапрыемства прадставілі цікавыя, арыгінальныя і яркія нумары.
Імёны фіналістаў і ўладальнікаў Гран-пры фестывалю студэнтаў першакурснікаў і ліцэістаў «ДЭБЮТ – 2023» мы даведаемся на Гала-канцэрце, які адбудзецца 16 лістапада.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии