24 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці прайшла “Сустрэча пакаленняў” з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сімвалічна, што яна праходзіла напярэдадні 105-гадовага юбілею УЛКСМ і ў дзень 10-годдзя з моманту адкрыцця Палаца Незалежнасці. Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Сяргеевіч Лук'янаў адзначыў яшчэ адзін сімвалізм сустрэчы – яна праходзіць напярэдадні 60-годдзя студатрадаўскага руху ў Беларусі. Сярод запрошаных на размову з кіраўніком дзяржавы-актывісты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, ветэраны камсамольскага руху.
Зносіны Прэзідэнта з моладзевым актывам працягваліся каля 2,5 гадзін. Удзельнікі сустрэчы, сярод якіх камандзір сэрвіснага атрада «Спадарожнік» Тамара Лазіцкая, змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць. Пытанні тычыліся грамадскай дзейнасці ў цэлым і ўдзелу ў ёй Аляксандра Лукашэнкі яшчэ да таго, як ён стаў кіраваць дзяржавай, перспектыў развіцця прадпрыемстваў.
На тэрыторыі Палаца Незалежнасці прадстаўнікі моладзевага актыву Беларусі сумесна з кіраўніком дзяржавы заклалі алею пакаленняў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии