Сучаснаму студэнту даўно не складае цяжкасці адшукаць патрэбную яму інфармацыю. А вось не заблудзіцца ў бясконцым патоку дадзеных з розных (правераных і неправераных) крыніц - гэта ўжо практычна мастацтва. Крыніцай навуковай інфармацыі, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, выкладзенай у зручнай і сучаснай форме, з'яўляюцца базы дадзеных і электронныя бібліятэкі.
31 кастрычніка ў зале электронных рэсурсаў для студэнтаў групы 23ЛМК-1 былі праведзены практычныя заняткі «Інфармацыйныя рэсурсы ПалесДУ». Студэнты набылі навыкі працы пошуку інфармацыі ў базах дадзеных уласнай генерацыі (электронным каталогу, электроннай бібліятэцы), а таксама ў ЭБС "Універсітэцкая бібліятэка анлайн", ЭБС "Лань", ЭБС Znanium.com і па іншых адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсах адкрытага доступу.
Інфармацыя, набытая на практычных занятках, дапамагае студэнтам арыентавацца ў складаных інфармацыйных рэсурсах і значна эканоміць час.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии