26 лістапада факультэт эканомікі і фінансаў адсвяткаваў прафесійнае свята — Дзень стварэння Банкоўскай адукацыі на Палессі! З вітальным словам да прысутных звярнулася дэкан факультэта эканомікі і фінансаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Таццяна Аляксандраўна Ржэўская.
Словы віншавання з 79-й гадавінай банкаўскай адукацыі на Палессі прагучалі ад нашых ганаровых гасцей: начальнік аддзела падбору і навучання персаналу Дэпартамента па працы з персаналам адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадбанк» Шосцік Крысціны Яўгенаўны і дырэктара Брэсцкай абласной дырэкцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Белгазпрамбанк» Арцымені Наталлі Міхайлаўны.
Студэнтаў, якія вызначыліся ў вучобе і грамадскім жыцці ганаровымі граматамі адзначылі загадчыца кафедры банкінгу і фінансавых рынкаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Давыдава Наталля Лявонцьеўна і кандыдат эканамічных навук, дацэнт Бухцік Марына Ігараўна.
Цёплыя віншаванні і словы падзякі ў адрас выкладчыкаў прагучалі ў відэавіншаванні, якое падрыхтавалі студэнты факультэта.
Мерапрыемства суправаджалася творчымі нумарамі ў выкананні студэнтаў, а святочны торт стаў выдатным завяршэннем мерапрыемства.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии