Традыцыйна ў канцы кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адзначаецца гадавіна стварэння банкаўскай адукацыі на Палессі. Сёлета ў рамках святочных мерапрыемств на факультэце эканомікі і фінансаў была адкрыта брэндаваная аўдыторыя ААТ «ААБ Беларусбанк». ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца лідарам на беларускім рынку банкаўскіх паслуг і даўнім партнёрам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У структуры банка працуе большасць выпускнікоў універсітэта.
Вясной 2023 г.банкам быў праведзены конкурс сярод студэнтаў ПалесДУ на стварэнне праекта брэндаванай аўдыторыі. Студэнтамі было прапанавана каля 7 праектаў, сярод якіх шляхам галасавання ў сацыяльных сетках быў абраны праект студэнта факультэта эканомікі і фінансаў Ільшэвіча Валерыя. Менавіта гэты праект лёг у аснову брэндаванай аўдыторыі.
26 кастрычніка 2023 года адбылося ўрачыстае адкрыццё аўдыторыі. ААТ “ААБ Беларусбанк” прадставілі намеснік Старшыні Праўлення Кажэкіна Святлана Генадзьеўна і начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення № 100 ААБ “Беларусбанк” Меша Уладзімір Рыгоравіч. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч. Ён падзякаваў прадстаўнікам банка за шматгадовае супрацоўніцтва і падтрымку.
Студэнтка Палесду Карэльская Ангеліна ад імя ўсіх студэнтаў выказала падзяку ААТ “ААБ Беларусбанк” за аўдыторыю, абсталяваную па сучасных стандартах, пажадаўшы банку дынамічнага развіцця, поспехаў і новых вяршынь у бізнесе.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии