28 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй. Супрацоўнікі і студэнты ВНУ ветліва сустрэлі будучых абітурыентаў з розных гарадоў.
Госці мерапрыемства азнаёміліся з дзейнымі правіламі і парадкам прыёму ў ПалесДУ, атрымалі інфармацыю аб факультэтах і спецыяльнасцях, пагутарылі са студэнтамі. Дэканы факультэтаў расказалі абітурыентам аб адукацыйных праграмах, навуковай дзейнасці і студэнцкім жыцці ў ВНУ, дэталёва адказалі на ўсе пытанні абітурыентаў і іх бацькоў.
Для маладых людзей правялі экскурсіі ў навучальныя кабінеты, лабараторыі, цэнтр фізічнай культуры і спорту, інтэрнаты, арганізавалі майстар-класы па эргатэрапіі і спартыўнай медыцыне, прадэманстравалі прэзентацыі навучальных, навуковых, спартыўных і культурна-масавых дасягненняў універсітэта і факультэтаў.
У кожнага з прысутных была магчымасць атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць, не толькі ў студэнтаў, але і асабіста пагутарыць з выкладчыкамі і дэканамі факультэтаў.
Жадаем будучым студэнтам ажыццявіць сваю мару і чакаем іх у нашай дружнай студэнцкай сям'і ПалесДУ!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии