З мэтай папулярызацыі аматарскай мастацкай творчасці працоўных і развіцця культурна-масавай работы Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў у кастрычніку 2023 года правёў абласныя этапы Рэспубліканскага фестывалю творчасці сярод работнікаў арганізацый Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, прысвечанага Году міру і стварэння. Удзельніцы народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу» ПалесДУ Дзям'яновіч Паліна і Лазько Дар'я прынялі ўдзел у абласным туры і былі ўзнагароджаны Дыпломамі Лаўрэатаў.
У снежні канкурсанткі прымуць удзел у фінале фестывалю ў горадзе Мінску. Віншуем з перамогай у абласным туры і жадаем поспехаў у фінале!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии