9 лістапада студэнты факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый" Кавальчук Дар'я, Саковіч Вераніка і Паляшук Сафія прынялі ўдзел у Х Беларуска-кітайскім Маладзёжным інавацыйным форуме «Новыя гарызонты – 2023» у г.Мінску.
Мэтай форуму з'яўляецца спрыянне развіццю супрацоўніцтва студэнцтва і маладых навукоўцаў Беларусі і Кітая па стварэнні і камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, узаемаўзбагачэнні нацыйнальных культур. Студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Піскун Кацярыны Васільеўны, выступілі з дакладамі на тэмы: "Роля"Гуаньсі" ва ўсталяванні даверу паміж беларускімі і кітайскімі бізнес-партнёрамі", "Уплыў культурных адрозненняў на эфектыўнасць камунікацыі паміж прадстаўнікамі Беларусі і Кітая ў дзелавой сферы: аналіз праблем і пошук рашэнняў" і "Роля студэнцкіх абменаў у гуманітарным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая: стан і развіццё". Даклады былі высока ацэнены ўсімі ўдзельнікамі форуму.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии