15 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў III працоўнага семестра.
Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сачкоўская Ірына Юльянаўна і старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Лемяшэўскі Лявонцій Антонавіч, якія падзяліліся асабістым вопытам работы ў будатрадах у камсамольскія часы і пажадалі дзецям поспехаў у іх працоўнай дзейнасці. У завяршэнні гутаркі студэнтам расказалі аб правядзенні электаральнай кампаніі 2024 года і ключавых момантах адзінага дня галасавання, падкрэслілі значнасць і важнасць кожнага голасу для развіцця нашай краіны.
Граматамі і падзякамі былі ўзнагароджаны лепшыя камандзіры, камісары і байцы студэнцкіх атрадаў.
Лепшымі студэнцкімі атрадамі сталі: студэнцкі атрад сэрвісу «Спадарожнік», студэнцкі педагагічны атрад «Усмешка» і быў адзначаны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад «Аграрый».
Памятныя падарункі былі ўручаны і нашым гасцям ад Штаба працоўных спраў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии