16 лістапада 2023 г.каманда ПалесДУ прыняла ўдзел у XIII Міжнароднай алімпіядзе «Сусветныя войны ў гісторыі чалавецтва», арганізаванай Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Ф. Скарыны. Мерапрыемства праводзілася ў дыстанцыйнай форме кафедрай гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф.Скарыны. У склад нашай каманды ўвайшлі студэнты, якія ўжо прымалі ўдзел у алімпіядзе па гісторыі ў мінулым годзе. Факультэт эканомікі і фінансаў прадстаўлялі Тамара Лазіцкая (гр. 21 ЛМК-2), Вераніка Раманюк і Марта Чалей (гр. 22 ФРЭ-1). Ад факультэта здаровага ладу жыцця ў алімпіядзе ўдзельнічаў Марк Максімук (гр. 22 ФРЭ-1). Капітанам каманды знаўцаў ужо традыцыйна стаў студэнт інжынернага факультэта Максім Мемех (гр. 22 ІТ-2).
Усяго ў алімпіядзе бралі ўдзел 54 каманды з 8 краін: Рэспубліка Беларусь, Азербайджанская Рэспубліка, Кітайская Народная Рэспубліка, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Узбекістан, Расійская Федэрацыя, Туркменістан. Студэнты павінны былі прадэманстраваць веды па гісторыі Першай і Другой сусветных войнаў, ацэньвалася хуткасць і дакладнасць адказаў камандаў. Па выніках міжнароднай алімпіяды каманда ПалесДУ атрымала дыплом 3 ступені.
Віншуем удзельнікаў алімпіяды і кіраўніка каманды ПалесДУ дацэнта кафедры эканомікі і бізнесу, кандыдата гістарычных навук, дацэнта І.Э. Яленскую!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии