29 лістапада адбылася сустрэча рэктара ПалесДУ Дуная Валерыя Іванавіча са студэнтамі і супрацоўнікамі інжынернага факультэта.
Студэнты інжынернага факультэта Антановіч Дзіяна і Бествіцкая Анастасія групы 21СПС - 1 прадставілі праект «Зімовы сад», Лук'янчык Антон і Церашчук Дар'я групы 21 ІТ-3 выступілі з прапановай аб стварэнні курсаў па вывучэнні моў праграмавання, Мартыновіч Марына групы 21ПР-1 праставіла праект аб стварэнні электроннага навігацыйнага даведніка флоры сасудзістых раслін Рэспублікі Беларусь, а таксама студэнты групы падрыхтавалі праект «Прамыслова-адукацыйнага турызму». Удзельнікі сустрэчы ў ходзе канструктыўнай гутаркі абмеркавалі хвалюючыя студэнцтва тэмы, а таксама былі пазначаныя перспектывы і магчымасці для далейшага развіцця факультэта.
Кіраўніцтва ВНУ дало кампетэнтныя і вычарпальныя адказы на пытанні студэнтаў. Валерый Іванавіч падзякаваў за актыўную працу і падкрэсліў, што рэктарат з цікавасцю і ўвагай ставіцца да студэнцкіх ініцыятыў і прапаноў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии