У Палескім дзяржаўным універсітэце 30 лістапада – 1 снежня 2023 года адбылася VI Міжнародная навукова–практычная канферэнцыя "Біятэхналогія: дасягненні і перспектывы развіцця", якая сабрала ў "online-offline" фармаце прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, Расіі, Рэспублікі Малдова (больш за 80 навуковых прац).
Ад імя рэктара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ДУНАЯ Валерыя Іванавіча ўдзельнікаў мерапрыемства вітаў прарэктар па навуковай рабоце Штэпа Уладзімір Мікалаевіч. Таксама з прывітальнымі словамі выступілі акадэмік НАН Беларусі Рэшэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч, дырэктар Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі Кузняцоў Алег Яўгенавіч і загадчык кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта КРУЧЫНСКІ Мікалай Генрыхавіч. Ад усёй душы павіншавалі Нікандрава Віталя Мікалаевіча доктара біялагічных навук, прафесара. Вучоны падрыхтаваў і абараніў доктарскую дысертацыю і пачаў працаваць у Інстытуце фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.
На пленарным пасяджэнні заслухалі актуальныя даклады ад знакавых вучоных у галіне біятэхналогіі: прафесара кафедры біятэхналогіі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Казловай Тамары Васільеўны; дэкана аграрна-тэхналагічнага факультэта Камрацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Рэспубліка Малдова) КАРА Сяргея Васільевіча; загадчыка сектара біярэгуляцыі вырошчвання лесапасадачнага матэрыялу Інстытута лесу НАН Беларусі КАПЫТКАВА Уладзіміра Васільевіча; загадчыка аддзела хімічнага канцэрагенэза НДІ канцэрагенезу ФДБУ “НМДЦ анкалогіі ім. М. М. Блахіна” Міністэрства аховы здароўя Расіі ЯКУБОЎСКАЙ Марыяны Генадзіеўны; галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі вітамінаў і мінеральных рэчываў ФГБУН «ФІЦ харчавання і біятэхналогіі» (Расія) КАДЗЯНЦОВАЙ Веры Мітрафанаўны, загадчыка аддзела вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, член-карэспандэнта НАН Беларусі Майсеенкі Андрэя Георгіевіча. Андрэй Георгіевіч на канферэнцыі прадставіў навуковай супольнасці фундаментальную кнігу пра вітамінныя комплексы і прэзентаваў яе асобнік кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі ПалесДУ.
Канферэнцыя стала добрым базісам для навуковай інтэграцыі розных навуковых напрамкаў звязаных з выкарыстаннем біятэхналогіі ў розных навукова-практычных сферах.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии