1 снежня 2023 года на кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі ПалесДУ адбылося адкрыццё студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Біяхімік», якая аб'яднае мэтанікіраваных і адказных студэнтаў, якія жадаюць набыць і развіць практычныя навыкі ў сферы сучасных біятэхналогій.
З прывітальным словам перад удзельнікамі СНДЛ выступіў Кузняцоў Алег Яўгенавіч-дырэктар Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.
МАЙСЯЁНАК Андрэй Георгіевіч, загадчык аддзела вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прадставіў студэнтам і супрацоўнікам пазнавальны даклад на тэму «Новыя функцыі каферменту А ў геноме, пратэоме, метабаломе».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў СНДЛ звярнуліся таксама супрацоўнікі ПалесДУ: прарэктар па навуковай рабоце Штэпа Уладзімір Мікалаевіч і загадчык кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі Глінская Наталля Анатольеўна.
Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі ЧАРАМІСІН Андрэй Сяргеевіч выступіў з дакладам на тэму: «Мас-спектраметрыя з індуктыўназвязанай плазмай у даследаванні мікраэлементнага статусу».
Усімі ўдзельнікамі мерапрыемства была акцэнтавана ўвага на тым, што асноўнай мэтай дзейнасці СНДЛ з'яўляецца прыцягненне студэнцкай аўдыторыі да інавацыйнай дзейнасці, пашырэнне навуковага патэнцыялу і фарміраванне навыкаў навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў. Абмеркаванне было гарачым, удзельнікі сустрэчы атрымалі свежы погляд на актуальныя пытанні біяхіміі!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии