Прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце ўстаноў адукацыі з'яўляюцца ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. Дзейнасць устаноў адукацыі павінна быць накіравана на засваенне навучэнцамі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіццё пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны.
У чытальнай зале бібліятэкі (аўд. 3332) на выставе “Ідэалогія і выхаванне” падабрана літаратура з апісаннем галоўных дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы: герба, флага і гімна, а таксама актуальная літаратура па патрыятычным выхаванні і ідэалагічнай рабоце для куратараў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии