Валанцёрскі рух БРСМ "Добрае сэрца" аб'ядноўвае больш за 33,5 тыс. юнакоў і дзяўчат – школьнікаў, студэнтаў, моладзь, якая працуе. У руху ёсць свае праекты, сярод якіх найбольш вядомымі сталі рэспубліканскія дабрачынныя акцыі "Цуды на Каляды", "У школу з добрым сэрцам", "Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям", "Эстафета цяпла" і "Эстафета дабра", дабрачынны марафон "Усе фарбы жыцця для цябе" і міжканфесійная Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Аднаўленне святынь. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера". Папулярызацыі і развіццю валанцёрскага руху ў Беларусі спрыяе конкурс "Валанцёр года - Добрае сэрца", на якім заахвочваюцца лепшыя добраахвотнікі. Па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года – Добрае сэрца" лідар валанцёрскага руху па ГА "БРСМ" Белазомб Анастасія ўзнагароджана Дыпломам другой ступені ў намінацыі "Асабісты ўклад сярод устаноў вышэйшай адукацыі".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии