25 лютага 2024 года пройдзе Адзіны дзень галасавання. Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.
У чытальнай зале (аўд. 3332) бібліятэкі аформлена выстава, якая знаёміць з матэрыяламі па правядзенні Выбарчай кампаніі – 2024. На ёй прадстаўлены дакументы Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, артыкулы з рэспубліканскіх, абласных і раённых газет аб асаблівасцях правядзення выбарчай кампаніі, аб задачах, якія яна заклікана вырашыць.
Выстава нагадвае нам: удзел у Выбарах - абавязак кожнага грамадзяніна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии