21 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання выкладчыкаў і супрацоўнікаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са словамі прывітання і падзякі да калектыву звярнуўся рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
Выкладчыкам і супрацоўнікам, якія дабіліся значных поспехаў у навуковай і прафесійнай дзейнасці, уручылі падзякі і граматы.
Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства-Старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Лемяшэўскі Лявонцій Антонавіч. Ён адзначыў, што Палескі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца візітнай карткай Пінска, падзякаваў кіраўніцтва ўніверсітэта за цеснае ўзаемадзеянне ўніверсітэта з дэпутацкім корпусам і выканаўчым камітэтам горада, а таксама павіншаваў прысутных з надыходзячым Новым годам.
Мерапрыемства суправаджалася творчымі нумарамі ў выкананні студэнтаў і педагогаў, а завяршылася ўрачыстая цырымонія выступленнем народнага артыста Беларусі Мікалая Мікалаевіча Скорыкава.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии