Кадравы менеджмент, адзін з напрамкаў сучаснага менеджменту, нацэлены на развіццё і эфектыўнае выкарыстанне кадравага патэнцыялу арганізацыі. У любой, нават самай невялікай кампаніі, ёсць працаўнік, які адказвае за працу з персаналам, а ў буйных структурах гэтым займаюцца цэлыя аддзелы, якія налічваюць дзясятак, а часам і больш, чалавек.
На абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3214) падрыхтавана выстава "Кадравы менеджмент". У прапанаваных кнігах вы даведаецеся аб кадравых інавацыях, тэхналогіях, падборы персаналу і кадравым патэнцыяле арганізацый. Тут прадстаўлены выданні, у якіх разгледжаны асноўныя тэарэтычныя пытанні і практычныя аспекты кіравання чалавечым капіталам арганізацыі, таксама пытанні ацэнкі яго эфектыўнасці.
Выстава дапамагае зарыентавацца на рынку розных кадравых паслуг - ад падбору і навучання персаналу да фарміравання сацыяльнага пакета.
Мы спадзяемся, што вывучэнне кніг па кадравым менеджменце паслужыць стымулам для далейшых разважанняў аб пошуку сучасных эфектыўных мадэляў кіравання, выкарыстоўваючы пры гэтым сусветныя дасягненні, вопыт і традыцыі нашай краіны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии