Панэльная дыскусія: САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА (АДУКАЦЫЯ, СПОРТ, КУЛЬТУРА)

   2 лістапада ў чытальнай зале ўніверсітэта працягнуліся абмеркаваннi па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Тэма чацвёртай дыялогавай пляцоўкі была прысвечана сацыяльнай сферы.
   Мадэратарам тэматычнай дыскусіі выступіла Залатарова Вольга Аляксандраўна, прарэктар па вучэбнай рабоце УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт ".
   У рамках дыскусій выступалі прадстаўнікі адукацыі, спорту, культуры, медыцыны, у якіх ёсць канструктыўныя прапановы па змяненні дзеючага заканадаўства.
  Удзельнікі дыскусіі ўхвалілі прапанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб увядзенні з 2022 года нацыянальных экзаменаў, якія будуць сумешчаны з цэнтралізаваным тэсціраваннем. Эксперты абмеркавалі і прапанавалі ўнесці папраўкі, якія дапамогуць вырашыць праблему працаўладкавання маладых спецыялістаў. Таксама былі ўзняты пытанні замацавання ў нарматыўных дакументах дуальнай формы атрымання адукацыі, якая забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў пры непасрэдным удзеле працадаўцы, а таксама гарантуе працаўладкаванне выпускнікам установы адукацыі.
   Не менш актуальнымі былі пытанні фінансавання сферы адукацыі і культуры. У працэсе абмеркавання былі ўнесены прапановы аб стварэнні сумесных праектаў, што дасць магчымасць ажыццявіць больш шырокае далучэнне студэнцкай моладзі да каштоўнасцяў сусветнай і нацыянальнай культуры.
Абмяркоўваўся шэраг важных пытанняў, якія тычацца страхавой медыцыны і дыспансерызацыі насельніцтва. Увядзенне страхавой медыцыны дазволіць сфармiрававаць адказнае стаўленне грамадзян да захавання здароўя, палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу рэгіянальнай аховы здароўя. Падчас дыскусіі выказваліся розныя меркаванні па ўдасканаленні сістэмы комплекснай адраснай дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы.
   Вынікі падвядуць на пленарным пасяджэнні, якое аб'яднае прадстаўнікоў кожнай дыскусійнай пляцоўкі для таго, каб выпрацаваць адзіны пералік прапаноў ад рэгіёна.