8 студзеня 2024 г. супрацоўнікі біятэхналагічнага факультэта прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці III этапу рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі і хіміі на базе ДУА «Гімназія №3 ім. В.З. Каржа».
Старшыня журы па прадмеце біялогія, дацэнт кафедры біятэхналогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Дзмітровіч Наталля Паўлаўна і намеснік старшыні журы па вучэбным прадмеце хімія, загадчык кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Глінская Наталля Анатольеўна выступілі з прывітальным словам.
Удзельнікам Алімпіяды пажадалі поспеху, сумленнай барацьбы і заслужаных перамог.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии