Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім карэкціруюцца Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Указ прадугледжвае ўнясенне наступных змяненняў:
- змяненне тэрмінаў рэгістрацыі на ЦТ – з 9 па 22 красавіка;
- правядзенне ЦЭ і ЦТ у адзіныя тэрміны для ўсіх выпускнікоў бягучага і мінулых гадоў: 27 мая (ЦЭ і ЦТ па прадмеце на выбар), 30 мая (ЦЭ і ЦТ па беларускай або рускай мове); 3 чэрвеня (ЦТ па прадмеце на выбар);
- магчымасць паступлення без уступных выпрабаванняў асоб, якія маюць залаты (срэбны) медаль або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай ў рэгіянальныя УВА (за выключэннем спецыяльнасцяў профілю адукацыі ˮАхова здароўя“, спецыяльнасцяў ˮМіжнародныя адносіны“, ˮМіжнароднае права“, ˮПравазнаўства“, ˮЭканамічнае права“, ˮДзяржаўнае кіраванне і права“, ˮУсходазнаўства“, а таксама спецыяльнасцяў, дысцыплінамі профільных выпрабаванняў якіх з’яўляюцца ˮТворчасць“, ˮФізічная культура і спорт“).
У УВА, размешчаныя ў г. Мінску – на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці;
- павышэнне статусу абітурыентаў-выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і пашырэнне пераліку спецыяльнасцяў для паступлення без уступных выпрабаванняў;
- пашырэнне магчымасцяў для паступлення ў спецыялізаваныя УВА выпускнікоў профільных класаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці і ваенна-патрыятычных клубаў;
- увядзенне для абітурыентаў-мэтавікоў ніжняга парога сярэдняга бала атэстата не ніжэй за 7,0 (за выключэннем найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцяў);
- магчымасць паступлення абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па конкурсе сярод асобных арганізацый-заказчыкаў, калі конкурс па спецыяльнасці ў цэлым не адбыўся;
- магчымасць паступлення абітурыентаў на агульных падставах з усталяваннем для іх квоты не менш за 20% ад плана набору (па медыцынскіх спецыяльнасцях – не менш за 10%).
У новай рэдакцыі Правілаў прыёму захаваны наступныя нормы:
- залічэнне без уступных выпрабаванняў пераможцаў рэгіянальных універсітэцкіх алімпіяд і павелічэнне пераліку спецыяльнасцяў;
- прыём дакументаў, правядзенне ўнутраных уступных іспытаў і залічэнне ў УВА абітурыентаў-мэтавікоў і пераможцаў рэгіянальных універсітэцкіх алімпіяд у асобны этап прыёмнай кампаніі (плануецца з 27 чэрвеня па 12 ліпеня);
- залічэнне выпускнікоў усіх ліцэяў пры УВА (БДУ, БНТУ, ВДУ, БРУ, ПалесДУ) без уступных выпрабаванняў пры наяўнасці адзнак не ніжэй за 9 балаў па профільных прадметах і не ніжэй за 8 балаў па ўсіх астатніх вучэбных прадметах;
- магчымасць паступлення ва УВА без уступных выпрабаванняў усім катэгорыям адораных, таленавітых і матываваных абітурыентаў.
Унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы прыёму будзе садзейнічаць далейшаму развіццю сістэмы паступлення абітурыентаў на аснове справядлівых, роўных і празрыстых умоў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии