Добрая традыцыя віншаваць прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў фармаце Адзінай рэспубліканскай акцыі з'явілася ў Беларусі летась. Асноўная мэта акцыі «Ад усёй душы» – акружыць клопатам і ўвагай пажылых людзей. Дабрачынная акцыя праходзіць з 3 па 15 студзеня.
Далучыўся да такога важнага для ўсіх пакаленняў мерапрыемства і Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. Рэктар Дунай Валерый Іванавіч і прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна наведалі ўдзельніцу Вялікай Айчыннай вайны Серафіму Аронаўну Хусенскую, павіншавалі з навагоднімі і каляднымі святамі і ўручылі падарункі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии