3 лістапада ў чытальнай зале Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была арганізавана пятая дыялогавая пляцоўка па тэме '' Эканоміка ''.
У дыялогу ўдзельнічалі намеснік старшыні гарвыканкама Максімюк І.І., начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Пінскім раёне Садоўскі А.Г., прадстаўнікі Пінскага гарвыканкама, Лунінецкага, Столінскага, Пінскага і Драгічынскага райвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, выкладчыкі ВНУ і эксперты. Мадэратарам дыскусіі выступіў рэктар УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт", доктар эканамічных навук, прафесар К.К. Шабека.
Удзельнікі дыялогу выказалі свой погляд пра праблемы развіцця фондавага рынку, якiя існуюць на цяперашнi час, закранулі пытанні прыватызацыі, пошуку інвестараў, развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Таксама разгарнулася актыўная дыскусія па рэгіянальным развіцці эканомікі. Прагучала прапанова пашырыць паўнамоцтвы органаў мясцовай улады на ўзроўні рэгіёнаў.
Экспертамі выказваліся розныя меркаванні па ўдасканаленні заканадаўчай базы ў сферы рынкавых крэдытных адносін, а таксама з нагоды абавязковага медыцынскага страхавання.
Удзельнікамі дыскусіі абмяркоўваўся шэраг важных пытанняў, якія тычацца падатковай рэформы, разглядаліся праблемы пераходу і перспектывы ўкаранення МСФА ў Рэспубліцы Беларусь. На абмеркаванне былі вынесены тэмы інавацыйнага развіцця эканомікі і дзяржаўная падтрымка аграрнага сектара.
У заключэнне Канстанцін Канстанцінавіч падзякаваў экспертаў і ўдзельнікаў за ўдзел у дыскусіі і адкрыты, канструктыўны дыялог.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии