28 студзеня сваё прафесійнае свята - Дзень беларускай навукі - адзначаць навукоўцы, даследчыкі і ўсе тыя, хто сваёй штодзённай працай садзейнічае навуковаму прагрэсу і новым адкрыццям.
У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 3 экспануецца кніжная выстава “Навукаёмістыя тэхналогіі і чалавек”. На выставе прадстаўлена літаратура, якая адлюстроўвае гісторыю навуковых адкрыццяў, поспехі і сучасны стан беларускай навукі, пра вучоных з беларускімі каранямі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай навукі.
У бібліятэцы пастаянна дзейнічае выстава “Публікацыі супрацоўнікаў універсітэта”, дзе прадстаўлены навучальныя дапаможнікі, практыкумы, матэрыялы канферэнцый, дысертацыі, манаграфіі, навуковыя часопісы, зборнікі прац, вучэбна-метадычныя выданні.
Запрашаем наведаць кніжныя выставы!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии