Нанатэхналогія сёння ўяўляецца надзвычай перспектыўнай навукай, якая абяцае мноства ўжыванняў, ад стварэння новых і высокаэфектыўных лекаў супраць найцяжкіх захворванняў, да стварэння "малекулярных вытворчасцей", якія дазваляюць вырабляць любыя патрабаваныя рэчывы літаральна па прынцыпе пабудовы малекул з атамаў зыходных элементаў.
Тэматычная выстава “Нанатэхналогіі. Усё з нічога», экспануецца на абанеменце вучэбнай літаратуры (вуч. корпус №1), знаёміць карыстальнікаў з багаццем нанаміру, з шырокім спектрам распрацовак, што ужо рэальна прымяняюцца ў розных галінах навукі і тэхнікі або якія знаходзяцца на стадыі даследавання.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии