Насустрач выбарам

​​​​​​​18 студзеня 2024 года старшы выкладчык кафедры эканомікі і бізнесу, старшыня Піскай гарадской арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» І.У. Горыш выступіла перад супрацоўнікамі Пінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і распавяла аб асноўных зменах у Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь і асаблівасцях выбарчай кампаніі-2024.

Лектар падкрэсліла значнасць Адзінага дня галасавання і адзначыла, што ўдзел у выбарах выступае формай рэалізацыі права грамадзян на ўдзел у кіраванні справамі дзяржавы і з'яўляецца атрыбутам развітай грамадзянскай супольнасці. Пад канец выступу слухачы задалі пытанні, якія цікавяць іх і атрымалі на іх вычарпальныя адказы.