Сустрэча прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка)

​​​​​​​18 студзеня прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка). З боку ПалесДУ прынялі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце Штэпа Уладзімір Мікалаевіч, начальнік аддзела міжнародных сувязяў Аксёнчык Наталля Уладзіміраўна, спецыялісты па міжнародных сувязях Гао Дунцзе, Кіевіч Е.Л., Джумаліева А. Д. з кітайскага боку прысутнічалі дэкан факультэта дызайну Niu Fujie, выкладчык факультэта камунікацый і медыя Wang Shikai.

У рамках візіту прадстаўнікі ўніверсітэта наведалі галіновыя лабараторыі («ДНК і клетачных тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі», «Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту», «Лонгітудынальныя даследаванні»), а таксама прынялі ўдзел у сустрэчы з беларускімі і кітайскімі студэнтамі. Па выніках візіту запланаваны канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне супрацоўніцтва.